Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца:

Законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўнічы прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры, запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян:

Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца:
- па тэлефоне +375-17-504-21-14
- па электроннай пошце machul.ds2@guo.bc.by

Для таго, каб скарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова ўказаць наступныя звесткі:
- прозвішча, імя, імя па бацьку
- адрас
- тэлефон
- Адрас электроннай пошты
- кароткі змест заявы
- куды раней звярталіся па гэтым пытанні
- ці ёсць перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананы

Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўленых звестак, неабходных для падрыхтоўкі да прыёму.