Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Харчаванне

Плата за харчаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі

У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аплата за харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту бярэцца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей.

Аплата праводзіцца штомесяц не пазней за 25 чысло бягучага месяца!!!

На падставе Пастановы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317 "Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі" са змяненнямі і дапаўненнямі, грашовыя нормы расходаў на харчаванне адно дзіця складаюць:

  • САД 5,71 рублёў у дзень

У летні перыяд аплата за харчаванне складае:

  • САД 6,28 рублёў у дзень

Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі абавязаны напярэдадні пісьмова або вусна паведаміць педагагічным работнікам дзіцячага сада аб адсутнасці дзіцяці.

Плата за харчаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Не бярэцца

  • з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;
  • з членаў сем'яў асоб, у пералічаных падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян";
  • з бацькоў і асоб, якія іх замяшчаюць, калі сярэднямесячны сукупны даход на члена сям'і не перавышае 20% сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек, зацверджанага ў цэнах верасня года, які папярэднічае году звароту па вызваленне;
  • з грамадзян, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, размешчаных у зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
  • з грамадзян, якія карыстаюцца льготамі ў адпаведнасці з арт. 18,23,24 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Вызваленне ад аплаты за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі настае з моманту прадастаўлення адпаведных дакументаў.

Зніжаецца да 50%

  • для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) даюць кіраўніку ўстановы адукацыі пасведчанне шматдзетнай сям'і, даведку аб месцы жыхарства і аб складзе сям'і.

  • плата за харчаванне для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавацеляў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Знiжаецца на 30%

  • для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) даюць кіраўніку дашкольнай адукацыі даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам. На падставе пісьмовай заявы бацькоў (законных прадстаўнікоў) установай дашкольнай адукацыі запытваецца даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і.

Нарматыўныя прававыя дакументы па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі

Арганізацыя харчавання ва ўстанове адукацыі
Чым карміць дзяцей дома
Некалькі слоў пра апетыце.
Асноўныя прынцыпы арганізацыі харчавання.
Здаровае харчаванне.
Культура харчавання.
Ад чаго паўнеюць дзеці.