Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Гісторыя, традіцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыя

"Мачулішчанскі дзіцячы садок №2"

Наш дзіцячы сад адкрыўся ў гарадскім пасёлку Мачулішчы, Мінскага раёна 20 ліпеня 2015 года.

Будаўнічыя работы па Мачулішчанскім дзіцячым садку №2 вяліся на працягу 2015 года. Бюджэтам Мінскага раёна на іх было выдзелена больш як Br25 млрд. Падрадчыкам работ стала ААТ "Будтрэст нумар 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі" (Салігорск).

Менш чым за год на месцы былой казармы пабудавалі сучасную дашкольную ўстанову. Для дзяцей тут створаны камфортныя ўмовы - музычная і фізкультурная залы, медыцынскі кабінет, дэфектолаг і педагог-псіхолаг. Для прагулак на свежым паветры пабудаваны і чатыры пляцоўкі, у тым ліку - інтэрактыўная для вывучэння правілаў дарожнага руху.

Новая дашкольная ўстанова ў Мачулішчах з'явілася на месцы былых ваенных казармаў. Літаральна за паўгода салдацкія пакоі пераўтварыліся ва ўтульныя дзіцячыя групы, спальні і гардэробныя.

А яшчэ спартыўная і музычная залы, дзе ўжо сёння маленькія выхаванцы даюць свае канцэрты.

Для творчага і інтэлектуальнага развіцця ў садку створаны ўсе ўмовы. З дзецьмі працуюць прафесійныя педагогі, настаўнік-дэфектолаг і псіхолаг.

Дашкольную ўстанову наведваюць выхаванцы ва ўзросце ад 3 да 6(7) гадоў


Праектная магутнасць - 4 групы, з іх 2 групы інтэграванага навучання і выхавання.

1 група - малодшага дашкольнага ўзросту (з 3 да 4 гадоў),
1 група - сярэдняга дашкольнага ўзросту (з 4 да 5 гадоў),
1 група - старэйшага дашкольнага ўзросту (з 5 да 6 гадоў),
1 група - рознаўзроставага ўзросту (з 3 да 5 гадоў).