Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Арганiзацыя харчавання ва ўстанове адукацыі

Адным з важных фактараў здароўя дзіцяці з'яўляецца арганізацыя рацыянальнага харчавання і адлюстраванне яе ў адукацыйным працэсе.

Правільнае харчаванне - гэта аснова працяглага і плённага жыцця, заклад здароўя, бадзёрасці, гарантыя ад з'яўлення розных хвароб. Таму ў плане работы ўстановы дашкольнай адукацыі пытанне аб правільным харчаванні займае адно з важнейшых месц.

У нашай установе адукацыі харчаванне арганізавана ў групавых пакоях. Увесь цыкл прыгатавання страў адбываецца на харчаблоку. Харчаблок на 100% укамплектаваны кадрамі. Памяшканнi харчаблока размяшчаны на першым паверсе, маюць асобнае выйсце.

Транспартаванне харчовых прадуктаў ажыццяўляецца спецыяльным аўтатранспартам пастаўшчыкоў.

Пры складанні меню выкарыстоўваецца распрацаваная картатэка страў, што забяспечвае збалансаванасць харчавання па бялкам, тлушчам, вугляводам. Гатовая ежа выдаецца толькі пасля зняцця пробы бракеражнай камiсiяй, якая адпавядае запіс ў журнале вынікаў адзнакі гатовых страў. Арганізацыя харчавання кожны дзень знаходзіцца пад кантролем адміністрацыі.

Ва ўстанове адукацыі арганізавана 4-х разавае харчаванне. У меню кожны дзень уключана сутачная норма малака, сметанковага і расліннага алею, цукру, хлеба, мяса. Прадукты, багатыя бялком (рыба, мяса), уключаюцца ў меню першай паловы дня. У другой палове дня выхаванцам прапануюцца малочныя і агароднінныя стравы. Штодня ў меню ўключаны гародніна ў вараным і тушаным выглядзе. Выхаванцы рэгулярна атрымліваюць на падвячорак кісламалочныя прадукты.

Сілкаванне дзяцей ажыццяўляецца па 2-тыднёвым меню. Рацыён харчавання дзяцей па якаснаму і колькаснаму складу фармiруецца ў залежнасці ад узросту дзяцей і асобна для груп дзяцей ва ўзросце ад 2 да 3-х гадоў і ад 3 да 6 гадоў.

Адна з галоўных задач, якія вырашаюцца ва ўстанове адукацыі - гэта забеспячэнне канстытуцыйнага права кожнага дзіцяці на ахову яго жыцця і здароўя. Здароўе выхаванцаў немагчыма забяспечыць без рацыянальнага харчавання, якое з'яўляецца неабходнай умовай іх гарманічнага росту, фізічнага і нервова-псіхічнага развіцця, устойлівасці да дзеяння інфекцый і іншых неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя. Акрамя таго правільна арганізаванае харчаванне фарміруе ў выхаванцаў культурна-гігіенічныя навыкі, карысныя звычкі, так званыя рацыянальныя харчовыя паводзіны, закладвае асновы культуры харчавання.

У рацыён харчавання ўстановы адукацыі ўключаны ўсе асноўныя групы прадуктаў - мяса, рыба, малако і малочныя прадукты, яйкі, харчовыя тлушчы, гародніна і садавіна, цукар, кандытарскія вырабы, хлеб, крупы і інш.