Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Чым кармiць дзяцей дома

Большасць дзяцей дашкольнага ўзросту наведваюць дзіцячы сад, дзе атрымліваюць неабходнае па ўзросту харчаванне. Хатні рацыён харчавання такога "арганізаванага" дзіцяці павінен дапаўняць, а не замяняць рацыён дзіцячага сада. З гэтай мэтай у кожнай групе выхавацелі вывешваюць штодзённае меню, каб бацькі маглі з ім азнаёміцца. Таму, забіраючы дзіця дадому, не забудзьцеся прачытаць яго і паспрабуйце даць малому дома менавіта тыя прадукты і стравы, якія ён недаатрымаў днём. У выхадныя і святочныя дні старайцеся прытрымлівацца меню дзіцячага сада, выкарыстоўваючы рэкамендацыі медыцынскага работніка дзіцячай установы.

Раніцай перад адпраўленнем дзіцяці ў дзіцячы садок не карміце яго, бо яно потым будзе дрэнна снедаць у групе. Ну а калі вам даводзіцца адводзіць яго вельмі рана, напаіце кефірам ці дайце яблык. 

Рэкамендаванае меню хатнiх вячэр

1 (3) тыдзень 2 (4) тыдзень
Панядзелак

Гароднiна, прыпушчаная ў малочным соусе

Хлеб пшанiчны

Сок

Запяканка з гароднiны

Хлеб пшанiчны

Кефiр

Аўторак

Рулет з рыбы

Бульбяное пюрэ з морквай

Малако

Макароны, запечаныя з яйкамi

Гарбата з цукрам

Серада

Сырнiкi з тварагу

Гарбата з малаком

Тэфтэлi рыбныя аматарскiя

Бульбяное пюрэ

Гарбата з малаком

Чацвер

Макароннiк з печанню

Сок

Гароднiна ў малочным соусе

Хлеб пшанiчны

Гарбата з цукрам

Пятнiца

Галубцы аматарскiя

Хлеб жытнi

Гарбата з цукрам

Варэнiкi лянiвыя (са смятанай i цукрам)

Кававы напой з малаком